Частка другая — выхад затрымліваеццаЧастка другая — ужо ў App Store
Багнатэкставы квэст
Бел

Трэцяя частка · 1943–44 · свае́

Багна III

Свае́.

Зіма сорак трэцяга. Фронт ідзе на захад, і ўвесь край чакае аднаго — дацягнуць да вясны. Фінал «Багны»: выпаленая зямля, вялікая аблава і лета, калі вайна сыходзіць.

У распрацоўцыФінал трылогііДзевяць раздзелаўiOS · Android

Палессе, зіма 1943–44 → лета 1944. Фронт ідзе на захад, і ўсе ў краі лічаць адно і тое ж: дацягнуць да вясны. Ты — Міхась, фельчар з «Багны». Побач Алёна, дзіця, Рэзо. Вызваленне прыйдзе. Але вайна не адпускае тых, хто яе перажыў, у той самы дзень, калі сыходзіць сама.

Першая частка пыталася, чый бок выбраць. Другая — ці можна застацца чалавекам унутры таго, што выбраў. Трэцяя — каму ты цяпер свой.
Частка трэцяя: вячэрняе застолле ў хаце пры свечках — за доўгім сталом поўна людзей, гаспадар устаў са шклянкай, за акном ноч

ФІНАЛ ТРЫЛОГІІ

Твае рашэнні з другой часткі пераходзяць сюды кодам спадчыны: дзе ты перажыў блакаду, што сталася з Вольшанамі, хто заплаціў жыццём, як з табой Алёна і Рэзо. Няма кода? Гульня задасць некалькі кароткіх пытанняў і збярэ тваё мінулае нанова — або пачні з канону адным дотыкам.

ЧАТЫРЫ ЗІМЫ

Спадчына вырашае, дзе ты зімуеш, і ў кожнай зімы свой голад:

Атрад

лекар пры штабе, дзе няма лекаў.

Вёска

родная хата пад немцам, дзе няма бяспекі.

Гушчар

сямейны лагер уцекачоў у глушы, дзе няма ежы.

Кляймо

чужы кут і чужое імя — свая лінія да самага канца.

Выпаленая зямля, вялікая аблава, пыл вызвалення — і дарогі сыходзяцца там, дзе вайна канчаецца.

НІШТО НЕ ПРАХОДЗІЦЬ БЯССЛЕДНА

Нішто не праходзіць бясследна — у кожнага рашэння ёсць свая цана. З гэтага пачыналася «Багна»: у першай частцы цаной быў выбар боку, у другой — тое, што ты гатовы аддаць, каб застацца чалавекам. У трэцяй вайна сыходзіць, а цана застаецца з тымі, хто яе заплаціў. Тут няма правільных адказаў — ёсць твае.

ВАЙНА БЕЗ ГЕРОЯЎ

Суровы рэалізм у традыцыі Васіля Быкава і Алеся Адамовіча: маленькі чалавек, немагчымыя рашэнні і цана, якую плаціць не заўжды той, хто выбіраў.

  • Пяць раздзелаў цяперашняга: «Сцюжа», «Попел», «Прачос», «Пыл», «Свае».
  • Восем канцовак.
  • Прайдзі нанова іншым стартам: тое ж мінулае, іншая зіма.
  • Гуляецца адной рукой, афлайн, без таймераў.

Уся гісторыя цяперашняга і ўсе канцоўкі — бясплатна.

АЎТАРСКАЕ ВЫДАННЕ

Паміж раздзеламі вайны ў гульні жыве іншае жыццё — «Былое», чатыры раздзелы пра Міхася да вайны: хлопчык з лямпай над сталом бацькі-фельчара, маці і ўсё, чаму яна паспела навучыць, маладая Алёна на Купаллі, апошняе мірнае лета сорак першага, калі ўсе яшчэ жывыя. Без іх гісторыя поўная і даходзіць да любой канцоўкі. Але з імі яна гучыць інакш: робіцца відаць, адкуль у Міхасі тое, што трымае яго ў самую цяжкую зіму, — і што менавіта ён губляе. «Аўтарскае выданне» — разавая пакупка: чатыры раздзелы «Былога» і ніякай рэкламы. Калі «Багна» стала табе блізкай, гэта самы поўны спосаб яе прайсці — і спосаб падтрымаць аўтара.

Памяці тых, каго вызваленне застала жывымі.

Абнаўленні

Падпісацца на абнаўленні

«Багна» ўжо ў App Store і Google Play, другая частка ужо ў App Store — у Google Play з’явіцца крыху пазней. Падпішыся: напішам пра Android і пераклады, плюс навіны гульні. Без спаму.

Пішам рэдка і толькі па справе. Адпісацца можна ў любы момант.